меню:


Контактная информация

РЕСПУБЛИКА БЕЛАРУСЬ
ВИТЕБСКАЯ ОБЛАСТЬ
Г. ПОЛОЦК
ПЕР. ЮБИЛЕЙНЫЙ 25-56
ЛЮДМИЛА ЦАРЁВА

+ 375 29 592-42-36
8 (0214) 43-96-36

www.info-stio.com
E-mail:
info-sto@yandex.ru
          E-mail: ruslud.70@mail.ru



Добро Пожаловать!                            КАТАЛОГ ПРЕДЛОЖЕНИЙ

Информационный центр сельского туризма и отдыха "ИНФО -  СТИО"

Усадьба "Трабуцішкі", Витебская область

 

Жадаеце адпачыць ва ўлонні прыроды, у дівосным краі Блакітных азёр, побач з легендарным возерам Балдук? Сардэчна запрашаем да нас! Сядзіба «Трабуцішкі» местіцца сярод запаведнага сасновага лесу непадалёк ад г/п Лынтупы Пастаўскага района Віцебскай вобласці. У вас будзе выдатная магчымасць для збору грыбоў, ягад, лекавых траў. Музеі на тэрыторыі сядзібы: кавальскі, этнаграфічны! Вам прапануюць смачную ежу ў традыцыях беларускай кухні, дэгустацыю мясцовых напояў. Вас чакае выдатная лазня, з парной,бярозавымі венікамі. Асноўные гістарычныя славутасці тутэйшага краю: Лынтупскі і Камайскі касцёлы,пабудаваныя ў пачатку 17 і 19 стт., панскія сядзібы ў Паставах, Лынтупах, Камарова, старажытныя млыны і дзоты Першай сусветнай вайны, сядзіба вядомага беларускага мастака Альфрэда Ромэра. Аматарам актыўнага адпачынку прапануюцца пешыя і аўтамабільныя вандроўкi па цікавых ваколіцах у суправаджэнні дасведчанага правадыра:

- Блакітныя азёры (15 азёр) ледавіковага паходжання, якія ляжаць у глыбокіх паглыбленнях, ахінутыя з усіх бакоў змешаным лесам.

- таямнічае Нээсі знакамітага возера Балдук (глыбіня возера больш 40 метраў).

- залатая крыніца (адна з самых вялікіх крыніц Беларусі).

- паганскія капішчы.

Па маляўнічых наваколлях і гістарычных мясцінах можна праехаць на на новых 21-хуткасных горных роварах. Аматары рыбнай лоўлі ніколі не прыйдуць з пустымі рукамі з азёр Саранчаны, Пешкаўцы, Янкішкі. Да паслуг турыстаў утульная вясковая хата, дзе могуць размясціцца 8 чалавек. Дзве двухмесныя спальні. Прасторная спальня - гасціная на 4 чалавек . Кухня з рускай печкай і ляжанкай на 2 чалавек. Маецца сучасны санвузел (вадаправод - халодная і гарачая вада, душ, туалет). Інтэр'ер хаты вытрыманы ў вясковым стылі (старажытная мэбля, посуд, дываны, карціны, саламяныя матрацы і інш).

Нашы прапановы: Камфортны побыт, стардаўні інтер’ер, рамантычныя сустрэчы, харчаванне, натуральныя прадукты, этнаграфічны сбор, вясковая лазня, музей кавальства, кавальскі майстар – класс, буслы на буслянце, турыстычныя маршруты, экстрымальныя вандроўкі, экскурсіі, ледавіковыя азёры, гаючыя лясы, крыніцы,ягады, грыбы, лекавыя расліны, рыбалка, конныя паездкі, роверныя вандроўкі, фольк – калектывы (народныя музыкі).



Используются технологии uCoz